У Беларусі плануюць стварыць 175 тысяч новых працоўных месцаў
Праектам Дзяржаўнай праграмы садзейнічання занятасці насельніцтва Беларусі на 2011 год прадугледжваецца стварэнне 175 тысяч працоўных месцаў.
Пра гэта паведаміла сёння міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна на паседжанні Прэзідыума Савета Міністраў, на якім разглядаўся праект гэтай праграмы, перадае БЕЛТА.
Міністр дадала, што ў малых гарадах з'явіцца сёлета больш 24 тысяч працоўных месцаў, у сельскай мясцовасці - амаль 17 тысяч.