У Беларусі расце колькасць хворых на дыябет

Рост захворванняў ідзе за кошт развіцця дыябету другога тыпу ў дарослых. Апроч генетычнай схільнасці фактарамі рызыкі тут з’яўляюцца парушэнні харчавання, нізкая фізічная актыўнасць, лішняя маса цела, хранічныя стрэсы, курэнне і злоўжыванне алкаголю, перадае БЕЛТА.

Такая тэндэнцыя назіраецца па ўсім свеце. Дваццаць гадоў таму людзей з дыягназам “цукровы дыябет” было не болей за 30 мільёнаў, а цяпер іх 300 мільёнаў. Паводле прагнозаў медыкаў, да 2025 года іх колькасць узрасце да 450 мільёнаў чалавек.