У Беларусі расце колькасць людзей з парушэннямі маўлення
Так, усё болей можна сустрэць дзяцей з заіканнем, з адсутнасцю маўлення, з праблемнай дыкцыяй ды іншымі парушэннямі.
Рост колькасці такіх пацыентаў звязаны з павелічэннем увагі да гэтай праблемы як бацькоў, так і спецыялістаў, лічыць дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра отарыналарынгалогіі Людміла Макарына-Кібак. Беларусы цяпер разумеюць, што парушэнні маўлення, выяўленыя ў раннім узросце, трэба лячыць.
Дарэчы, у перспектыве на базе РНПЦ отарыналарынгалогіі плануецца правядзенне навукова-практычных распрацовак па даследаванні маўлення. Гэта дазволіць надалей правесці ў Беларусі скрынінгавыя даследаванні ў галіне разладжвання маўлення, забяспечыць комплекснае вывучэнне праблем пацыентаў з парушэннямі моўнага развіцця. Новыя медыцынскія і педагагічныя тэхналогіі плануецца распрацаваць і ўкараніць датычна да розных груп дзяцей, перадае БелаПАН.