У Беларусі створаць рэестр падазронага бізнэсу
Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго ў Беларусі будзе створаны рэестр суб'ектаў гаспадарання, у адносінах якіх ёсць падазрэнні, што яны здзяйсняюць правапарушэнні ў эканамічнай сферы. Да яго будзе адкрыты доступ на сайце Міністэрства па падатках і зборах, каб кожны мог пабачыць, наколькі чыстая рэпутацыя партнёра, інфармуе "Ежедневник".
Указ пачынае дзейнічаць ад 1 студзеня 2013 года.