У Беларусі ўжо сабралі амаль мільён тон збожжа

Самая высокая ўраджайнасць у гаспадарках Гродзенскай вобласці. Там з гектара атрымліваюць па 33 цэнтнеры.У Мінскай і Магілёўскай абласцях на цэнтнер менш, піша БелТА.

На сённяшні дзень па ўсёй краіне зжалі 12% ад пасеянага. Тэмпы мінулай уборачнай кампаніі былі ў два разы хутчэйшымі. Усяго сёлета Міністэрства сельскай гаспадаркі плануе сабраць з палёў сем мільйнаў тон зерня.