У Беларусі зафіксавалі 36 выпадкаў дзіцячай парнаграфіі

Калтун: "Атрымліваюць развіццё такія віды злачынстваў, як сэкс-турызм і дзіцячая парнаграфія. Дастаткова сказаць, што ў мінулым годзе супрацоўнікамі праваахоўных органаў Беларусі выяўлена 36 злачынстваў, звязаных з вырабам і распаўсюдам дзіцячай парнаграфіі, у тым ліку ў сетцы інтэрнэт. Па ўсіх гэтых напрамках мы працуем і ўсведамляем таксама, што без паспяховага ўзаемадзеяння з нашымі замежнымі калегамі перамагчы гэты від злачыннасці немагчыма”.

Па словах Калтуна, актуальнай для Беларусі застаецца і праблема гандлю людзьмі. У 2011 годзе беларускія праваахоўнікі перакрылі 41 канал гандлю людзьмі ў 9 краін свету. Пры спробе незаконнага вывазу беларускіх грамадзян за мяжу былі затрыманыя 17 чалавек.