У Беларусі здарыўся чарговы буйны карупцыйны скандал
У яго патрапіў колішні адзін з самых уплывовых чыноўнікаў ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў адносінах цяпер ужо былога начальніка Дэпартамента па нагляду за бяспечным вядзеннем працаў у прамысловасці МНС Віктара Бароўскага. Як адзначае "Ежедневник", ад яго залежыў лёс многіх інвестпраектаў.
Паведамляецца, што Бароўскі ачоліў Дзяржпрамнагляд у 2007 годзе і кіраваў ім на працягу пяці гадоў. Паводле дадзеных праваахоўнікаў, ён ад самага пачатку "злоўжываў сваім становішчам у карыслівых мэтах". Падначаленыя Віктара Бароўскага дапамагалі будаваць яму дом у Смалявіцкім раёне.
Фота — newsgomel.by