У беларускіх пісьменнікаў знайшліся двайнікі ў Галівудзе
Віктар Жыбуль выявіўся падобным да Бруса Райта, Віктар Марціновіч — да Джэймса Марсдэна, а Сяргей Балахонаў — ну проста выкапаны Гіл Дарнел.
Займальную кампаратывістыку прадставіла ў сваім ЖЖ veragodna — выкладчыца беларускай літаратуры і яе шчырая аматарка. Veragodna шчыра перакананая, што беларускія літаратары — “самыя атрактыўныя літаратары”. А іначай адкуль столькі прывабных мужчын, надзвычай падобных да галівудскіх зорак!