У Беластоку адкрыецца выстава “Прэс-Фота Беларусі 2011”
Паказ прызавых работ конкурса беларускай прэс-фатаграфіі стане адным з мерапрыемстваў у рамках імпрэзы “A ty starik kudy?”.
Спатканне з сучасным беларускім мастацвам пройдзе 10 верасня. Апрача выставы “Прэс-Фота 2011” жыхарам Беластока пакажуць фільмы беларускіх рэжысёраў Андрэя Кудзіненкі “Масакра” і Аляксея Колбышава “Ваўкі”. Аўтары кінастужак прымуць удзел у іх прэзентацыі. Мерапрыемства “A ty starik kudy?” у трэці раз арганізуе таварыства “Амікус” і беластоцкі цэнтр культуры пры падтрымцы польскага Міністэрства замежных справаў.