У Беластоку прадавалі беларусам запрашэнні на польскія візы
Падазронымі па крымінальнай справе праходзяць 26 чалавек.
Як паведамляе “Kurier Poranny”, для афармлення запрашэнняў зламыснікі складалі ў мясцовыя органы ўлады фіктыўныя дакументы. Атрыманыя такім чынам запрашэнні праз пасярэднікаў прадаваліся грамадзянам Беларусі.
Каштавала такое запрашэнне ад 200 да 300 долараў. Зроблена іх было больш за 500. У выніку такіх махінацый злачынцы паспелі зарабіць каля 100 тысяч долараў.
Фота — poranny.pl