У Белавежскай пушчы водзяцца... страусы (фотафакт)
Афрыканскія птушкі ўжо амаль год жывуць у вальеры запаведніка.
Неабходнасць зрабіць куток для страусаў з'явілася некалькі гадоў таму. Гнездзішча доўганогай птушкі выявіў у запаведнай зоне мясцовы жыхар. Як страусы з'явіліся на волі ў Камянецкім раёне не вядома, але, магчыма, яны збеглі з нейкай прыватнай фермы.
Са словаў работнікаў вальера, адзіная складанасць для страусаў — зімовы перыяд. Каб яны не змерзлі, іх хаваюць у адмысловай "хатцы". На ўсё астатняе новыя суседзі карэнных насельнікаў Пушчы не скардзяцца.