У Бешанковіцкім раёне конь забіў калгасніка капытом
Мужчына сканаў у раённай лякарні праз тыдзень пасля ўдару.
Няшчасны выпадак адбыўся на пашы. Мужчына атрымаў ад каня моцны ўдар у жывот, аднак да лекараў вырашыў не звяртацца. Толькі праз два дні, ужо ў цяжкім стане, вясковец паступіў у лякарню.
Дактары вызначалі, што ў яго парваны кішэчнік, і правялі аперацыю. Але, нягледзячы на гэтыя намаганні, пацыент памёр у рэанімацыі, паведамляе агенцтва “БелТА”.