У Бранскай вобласці загарэлася пасля ДТЗ беларуская фура

Пра гэта паведамляе прэс-служба Галоўнага упраўлення МНС Расіі па Бранскай вобласці.

Адразу пасля сутыкнення загарэлася кабіна фуры. Пакуль кіроўца выклікаў пажарнікаў і міліцыю, салон яго машыны выгарэў амаль цалкам. Шматтонная партыя сухога малака, якую перавозіў аўтамабіль, не пацярпела, паведамляе "Наш Бранск.ru".