У Брэсце адкрылася ганаровае консульства Чэхіі (фота)

Ганаровае консульства будзе весці прыём грамадзянаў штоаўторак і шточацвер з 14-й да 16-й гадзіны.

У консульстве патлумачылі, што амбасадай Чэхіі ў Беларусі брэсцкаму прадстаўніцтву дэлегаваны разгляд пытанняў культуры і грамадскіх сувязяў.