У Брэсце аштрафавалі немца, у машыне якога знайшлі 20 патронаў
57-гадовы грамадзянін Нямеччыны прыехаў у нашу краіну на аўтамабілі "Фольксваген-Транспарцёр".
Падчас агляду машыны на мяжы ў скрынцы для інструментаў знайшлі 20 патронаў калібра 7,62 мм, якія з'яўляюцца боепрыпасамі да наразной агнястрэльнай зброі. Дазволу на ўвоз боепрыпасаў ад МУС Беларусі немец не меў, яго затрымалі.
У судзе грамадзянін Нямеччыны патлумачыў, што ён планаваў паляваць у Беларусі і атрымаў на гэта дазвол. Дарэчы, ён з'яўляецца заснавальнікам унітарнага прадпрыемства на Гомельшчыне, стварыў працоўныя месцы, адрамантаваў і адчыніў Дом быту.
Паводле судовага рашэння, у замежніка канфіскавалі аўтамабіль ("як прыладу злачынства"), а яму давядзецца заплаціць штраф — 20 мільёнаў рублёў (каля 2500 долараў), інфармуе БелаПАН.
Фота — bymedia.net