У Брэсце мужчына пырскаў у міліцыянтаў газам
У адносінах 30-гадовага жыхара абласнога цэнтру распачалі крымінальную справу па двух артыкулах, ён затрыманы.
Першы артыкул — "асабліва злоснае хуліганства", другі — "гвалт у адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў".
Як інфармуе БелаПАН, ён нанёс у двары аднаго з дамоў мужчыне цялеснае пашкоджанне "прадметам, падобным на нож". Калі яго пачалі пераследаваць двое супрацоўнікаў дэпартамента аховы, пры затрыманні зламыснік аказаў адчайны супраціў. Ён распыліў у вочы міліцыянтам змесціва газавага балончыка, а таксама спрабаваў наносіць удары рукамі і нагамі.