У Брэсце падаражаў праезд у грамадскім транспарце (фотафакт)
Ад сёння квіток на аўтобус і тралейбус каштуе на 100 рублёў даражэй - 1400. Калі набываць у кіроўцы - 1600 рублёў.
Агульны праяздны цяпер каштуе 78 300 рублёў. Таксама ўзняліся кошты і ў камерцыйных аўтобусах: цяпер праезд у іх абыйдзецца пасажырам у 2 000 рублёў. У маршрутных таксоўках кошт праезду пакуль не змяніўся і складае 4 тысячы рублёў.
Нагадаем таксама, што 3 кастрычніка падаражэў паезд у Мінску. Зараз кошт аднаго талончыка складае 1700 рублёў.
Фота: brestcity.com