У Брэсце перакулілася "маршрутка", у яе адваліўся дах (фота)
Аварыя адбылася сёння каля 8-й раніцы на Камянецкай шашы.
Як паведамляе сайт tomin.by, маршрутнае таксі сутыкнулася з легкавіком і завалілася на левы бок. Пры гэтым у "Газелі" адваліўся пластыкавы дах.
Пасажыры выбіраліся з буса праз заднія дзверы. Паводле папярэдняй інфармацыі, ёсць пацярпелыя — на месца здарэння выязджалі дзве брыгады "хуткай".
Як паведамляе газета "Вечерний Брест", былі шпіталізаваны 7 чалавек.
