У Брэсце прадаецца “асетр буйны” памерам з невялікага шчупака

Акрамя шчупакоў, тушкі “асятра буйнага” суседзяць з самамі, ляшчамі, таўсталобікамі і воблай.

З пералічаных, “асетр буйны” выйграе ў памеры толькі ў воблы і спаборнічае з ляшчом. Вага тушкі з галавой складае ад 700 грамаў да кілаграма.

Асятра вырасцілі ў рыбгасе “Сялец” Бярозаўскага раёна.

Між тым вядома, што гэтая рыба ў еўрапейскіх водах можа дасягнуць даўжыні ў некалькі метраў і вагі да 80 кілаграмаў. А белы і атлантычны асятры дык і наогул дасягаюць шасціметровай даўжыні і вагі за 800 кілаграмаў.