У Брэсце затрымалі нелегалаў з Манголіі
З чужымі пашпартамі яны намагаліся перайсці беларускую мяжу.
У пункце пропуску "Брэст чыгуначны" двое грамадзянаў Манголіі паспрабавалі незаконна перайсці дзяржаўную мяжу. Маладыя людзі накіраваліся за мяжу на пасажырскім цягніку "Масква-Прага". Пры праверцы дакументаў яны прад'явілі чужыя пашпарты.
Па гэтым факце праводзіцца разбіральніцтва, грамадзяне Манголіі затрыманыя і змешчаныя ў ІЧУ памежнай групы, перадае БЕЛТА.