У Брэсце зноў адчыніўся па-варварску разбураны бар (фота)

Праўда, месца дыслакацыі прыйшлося змяніць. Цяпер бар знаходзіцца на вуліцы Гаўрылава ў былым будынку кавярні "Казка". Аднак арыгінальны інтэр'ер ранейшага “Паб-хаўса” тут пастараліся захаваць. Персанал таксама дачакаўся вяртання сваёй кавярні, піша газета "Вячэрні Брэст".

Нагадаем, што на пачатку чэрвеня "Паб-хаўс" быў цалкам прыведзены ў непрыдатнасць. Гэты будынак ад 2005 года не маглі падзяліць дзве фірмы. Урэшце згодна з рашэннем суда ўласнік павінен быў змяніцца канчаткова. Ранейшы ўладальнік вырашыў адпомсціць, і літаральна за два дні разграміў бар.