У брэсцкай бальніцы пацыент скокнуў з акна
У выніку падзення з чацвёртага паверху мужчына загінуў.
Як паведамляе сайт tomin.by, трагедыя адбылася ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы 3 лютага. Цела знайшлі а 12-й гадзіне дня.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 72-гадовы пацыент кардыялагічнага аддзялення знаходзіўся на стацыянарным лячэнні. Праваахоўнікі цяпер высвятляюць падрабязнасці здарэння. Матывы, з-за якіх пажылы чалавек пайшоў на такі ўчынак, пакуль невядомыя.
Фота — hospital.cis.by