У Брэсце адкрылася мастацкая выстава “Усе разам” (фота)

Сярод работ ёсць і серыя карцін Ганны Чэпурной-Алейнік, прысвечаных мінскаму тэракту 11 красавіка. Пра трыпціх "Зааметрыя" распавяла Еўрарадыё сама мастачка:

“Праца мае для мяне вельмі асабісты характар. Трагедыя мяне вельмі кранула, і перажыванні выліліся ў гэты трыпціх — “Зааметрыя”. Ён прысвечаны сёстрам міласэрнасці. Гэта быў такі сваеасаблівы адказны крок на акт гвалту, які быў учынены ў Мінску. Сёстры міласэрнасці — для мяне гэта сімвал дабрыні, ахвярнасці, спачування і разумення. Я даследвала, шмат чытала пра гэтых сясцёр: што гэта быў за рух, як ён утварыўся, што гэта былі за людзі, навошта яны туды ішлі. Я зразумела, што гэтыя жанчыны, ахвяруючы сабой, ішлі на такі ўхвальны ўчынак дзеля людзей, дапамогі ім”.

Экспазыцыя ў выставачнай зале на вуліцы Савецкай прадоўжыцца да 12 лютага.