У Брэсце адкрылася прадстаўніцтва Ганаровага консульства Казахстана

Офіс прадстаўніцтва размешчаны ў цэнтры горада, па вуліцы Карла Маркса. Перад удзельнікамі адкрыцця выступілі пасол Казахстана ў рэспубліцы Беларусь Анатоль Смірноў і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар.  Прадстаўніцтва адчыненае "ў мэтах павышэння ўзроўню гандлёва-эканамічных адносінаў паміж рэгіёнамі, а таксама пашырэння супрацоўніцтва ў культурна-гуманітарнай сферы".