У Брэсце бронзавым танцорам змацавалі далоні балтамі (фота)

Крайняя злева дзяўчына з карагода каля гатэля “Інтурыст” некалькі дзён таму літаральна спаўзла да фантана. Пасля таго, як яе не змог больш трымаць за руку партнёр, у дзяўчыны падвярнулася адзіная нага, на якой яна трымалася ў рызыкоўнай танцавальнай фігуры. Нагу дзяўчыне ўмацавалі зваркай, руку яе і партнёра злучылі моцным болтам і гайкай.

Новенькія ніты і гайкі заззялі і на руках іншых партнёраў па танцах. Дарэчы, на скульптурах ёсць і старыя болта-рэзьбавыя злучэнні. З гэтага становіцца зразумелым, што кампазіцыя валіцца ўжо даўно.

Верагодна, нічога не пагражае толькі дудару, які грае для пяці танцораў седзячы.

Фота Еўрарадыё і з сайта "Віртуальны Брэст"