У Брэсце чучала Масленіцы паставілі каля абеліска героям (фота)
Перад гэтым ад помніка прыбралі вянкі.
З 19 па 26 лютага ў парку ладзіцца свята праводзінаў зімы, Масленіца. Дзеля гэтага ад некропаля перад уваходам у гарадскі парк 1-га Мая прыбралі вянкі. Непадалёку паставілі чучала Масленіцы — сонцападобнай жанчыны з румяным тварам.
Воінскае пахаванне ўсталявалі тут пасля 2-й Сусветнай вайны. У гарадскім парку пахавалі 10 Герояў Савецкага Саюза, гвардыі генерал-маёра, сакратара падпольнага абкаму партыі і 22 гвардзейцаў.
Парк нядаўна адгарадзілі ад некропаля. Аб’екты функцыянальна розныя, кажуць у Музеі гісторыі горада. Дарэчы, адразу за некропалем праваруч знаходзіцца дыскатэка і бар, а злева — грамадская прыбіральня.
