У Брэсце двух расіян затрымалі за страляніну

Як паведамляе сайт tomin.by, на месцы здарэння міліцыянты затрымалі двух расіянаў. Абодва былі моцна п'яныя. У аднаго з гасцей Брэста міліцыянты канфіскавалі траўматычны пісталет.

Зброю мужчына ўвёз у краіну незаконна: "траўматыка" зарэгістраваная ў Расіі, але не праходзіла рэгістрацыю ў Беларусі.

У міліцыі прызначылі экспертызу, пасля якой і вырашаць, ці пачынаць крымінальную справу.

Фота брэсцкай міліцыі.