У Брэсце грамадзянін Узбекістана адмарозіў ногі
Ён ночыў ва ўласным аўтамабілі
Пра гэта паведамілі ў абласной бальніцы: "Учора прывезлі грамадзяніна Узбекістана. Адмарозіў абедзве ступні. Але без ампутацыі абыйдзецца".
Пазамінулай ноччу слупок тэрмометра апускаўся ў Брэсце да мінус дваццаці, мінулай — да мінус дваццаці чатырох. На гэтую ноч чакаецца мінус трыццаць, а ў Камянцы нават мінус 34 градусы марозу.