У Брэсце хочуць калектыўна адціснуцца мільён разоў за год (фота)
Тым самым будзе перавышаны ў 10 разоў вынік адной з груп “vkontakte“.
Удзельнікі акцыі адціскаюцца ад падлогі пад эгідай “Здаровы лад жыцця”. Вынікі потым заносяць у рэжыме суміравання з папярэднім на рахунак “vkontakte”.
Старт кампаніі 20 студзеня дала суполка “Дзеяздольны Брэст”. На сёння зарэгістравана каля 5 тысяч адцісканняў. Сярод удзельнікаў зарэгістраваўся сяміразовы чэмпіён свету ў армрэслінгу Віктар Братчэня.