У Брэсце МММ абяцае па 20 долараў за рэгістрацыю
Кампанія, вядомая, як "фінансавая піраміда", адкрыла кансультацыйны пункт у абласным цэнтры.
Малады чалавек, які назваўся як кіраўнік пункта Аляксей Саладун, патлумачыў:
Саладун: "Аляксеем мяне зваць, прозвішча Саладун. Можна да нас запісвацца. Прыходзьце! Можна і без унёску. За рэгістрацыю мы Вам заплацім бонус ад фірмы, падарунак. Праз 2 тыдні можна будзе іх зняць і накрыць для сяброў "паляну". А 13-й сёння будзем ружы раздаваць брэстаўчанам. Адмыслова ў Брэсцкім зеленгасе набылі, каб падтрымаць брэсцкага вытворцу".
Кансультацыйны пункт, дарэчы, знаходзіцца ў цэнтры Брэста. Сёння МММ арганізоўвае прэс-канферэнцыю.