У Брэсце моладзевыя актывісты раздавалі купоны на валюту (фота)
Сэнс акцыі патлумачыў кіраўнік моладзевага крыла брэсцкай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Вуек:
Вуек: "Гэта жартаўлівая акцыя. Мы як бы згадваем 90-я годы, калі ў краіне грошай было больш, чым тавараў, і ўводзіліся абмежавальныя купоны. Сёння вельмі востра стаіць пытанне валюты. У асноўным людзі ўспрымалі з гумарам. Некалькі чалавек каля абменнікаў нават падзякавалі, таму што яны стаяць там з 7 гадзін раніцы, і наша акцыя падняла ім настрой".
Акцыя каля абменнікаў і на пешаходнай Савецкай вуліцы прайшла без затрыманняў. Яна цягнулася каля дзвюх гадзінаў. У раздачы купонаў узялі ўдзел 15 чалавек.

