У Брэсце на могілках “паклалі” трох паліцэйскіх (фота)
“Але едзе, прыкладам, джып з высокай пасадкай — што яму тыя паліцэйскія...”
Паліцэйскія “ляжаць” на цэнтральнай алеі могілак, на невялікай адлегласці адзін ад другога. Супрацоўнік пахавальнай брыгады тлумачыць, што ахвочых паганяць па могілках хапае:
“Нармальны чалавек едзе спакойна. Але як убачыш іншамарку, якая падаражэй, дык усё становіцца зразумела. Ён жа не глядзіць, што там бабка хоча перайсці дарогу. Не, трэба пасігналіць, абагнаць. Прыехалі, узламалі асфальт і “ляжачых” паліцэйскіх паклалі. Каб не ганялі. Але едзе, прыкладам, джып з высокай пасадкай – што яму тыя паліцэйскія!"
Перад брамай могілак вісіць знак, што забараняе ўезд аўто. Аднак за 5 тысяч уехаць можа кожны жадаючы.