У Брэсце Народны сход доўжыўся 5 хвілін (фота)

У парк Воінаў-інтэрнацыяналістаў прыйшло некалькі соцень брэстаўчан. На ўваходах дзяжурылі міліцыянты. Яны ж у цывільным шпацыравалі сцежкамі парка. Прыехала і брыгада афіцыйнага Сталічнага тэлебачання.

Тым, хто сабраўся, паведамілі пра затрыманне Зінаіды Міхнюк, рэпрэсіі супраць арганізатараў Народнага сходу ў Брэсце. Удзельнікі сходу прынялі рэзалюцыю з патрабаваннямі да ўлады. Сярод іх адмена кантрактнай сістэмы найму на працу. Сход упаўнаважыў шасцярых чалавек перадаць патрабаванні ўладзе і быў распушчаны “на кірмаш, купляць нашу, не амерыканскую ж бульбу”.