У Брэсце немец скраў аўтобус адной з вайсковых частак
Аднак на той жа прывакзальнай плошчы ён учыніў аварыю і быў затрыманы.
Грамадзянін Нямеччыны скраў аўтобус ПАЗ, які стаяў на прывакзальнай плошчы станцыі “Брэст-Цэнтральны”. Здарэнне адбылося ўначы. Заходні госць ускочыў у адчынены аўтобус без кіроўцы і паехаў. Праўда паездзіць удалося нядоўга, бо на той жа плошчы небарака патрапіў у аварыю.
Як паведамляе аддзел інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкаму, скрадзены аўтобус належыць адной з брэсцкіх вайсковых частак. Распачатая крымінальная справа.