У Брэсце прадаўцы латарэй абвясцілі страйк на 31 студзеня

Пра гэта паведамляе Praca-by.info са спасылкай на прафсаюз РЭП.

Рэалізатары латарэй атрымліваюць 10% ад выручкі за прададзеныя квіткі. За працу ў тры зімовыя месяцы яны мусілі атрымліваць яшчэ 20%. Аднак цяпер прадаўцам сказалі, што не заплацяць надбаўку за навагодні тыраж, за які яны атрымалі самую вялікую выручку. Грошы абяцалі выплаціць толькі за 360-ы тыраж, які прадаецца ў другой палове студзеня і ў лютым.