У Брэсце прайшла акцыя ў падтрымку Сяргея Каваленкі
Зладзілі яе актывісты грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!"
Як паведамляе БелаПАН, у самых шматлюдных месцах горада яны разляпілі каля 100 улётак. На кожнай з іх партрэты Каваленкі і суддзі, якая вынесла яму прысуд, а таксама надпіс: "Думаеце, вас гэта не кране… Чакайце новы ГУЛаг". Па словах актывістаў, гэтай акцыяй яны хацелі не толькі прыцягнуць увагу да лёсу палітвязня, але і выказаць пратэст супраць палітычных рэпрэсій у нашай краіне.
Таксама 20 сакавіка брэстаўчане накіравалі бацькам Каваленкі лісты, у якіх выказваюць ім сваю падтрымку, надзею на хуткае вызваленне сына і віншуюць надыходзячым з Днём Волі.
Нагадаем, што Сяргей Каваленка зараз трымае галадоўку на знак пратэсту супраць прысуду, які лічыць несправядлівым. 24 лютага яго асудзілі на два гады і адзін месяц калоніі агульнага рэжыму.