У Брэсце шлюбы рэгіструюць на лесвіцы Спартовага манежу

Як высветлілася, поруч з афіцыйным Домам грамадзянскіх абрадаў, цырымоніі ладзіць адна з брэсцкіх фірм. Адміністратарка Спартовага манежа, які іншым часам называюць і Палацам лёгкай атлетыкі, пацвердзіла: вясельныя урачыстасці праходзяць на лесвіцы.

Калі жаніцца ў Доме Грамадзянскіх Абрадаў, пошліна складае 40 тысяч рублёў. Той, хто едзе распісвацца ў Манеж, плаціць 35 тысяч пошліны плюс “даволі ладную суму за індывідуальны абрад”, як сказала адміністратарка будынка.

Без урачыстасці, “у рабочай абстаноўцы”, зарэгіструюць шлюб у Брэсце ў верасні 33 пары, паведамляе сайт Брэсцкага гарвыканкаму.