У Брэсце ў суботу падаражэе праезд у маршрутных таксоўках?
Ад 8 верасня пасажырам "маршрутак" давядзецца аддаць чатыры тысячы рублёў за паездку замест ранейшых трох тысяч.
Пра падаражэнне квіткоў адразу на 1000 рублёў паведамляе партал "Віртуальны Брэст". Інфармацыя пакуль не афіцыйная, але кіроўцы маршрутных таксовак яе пацвярджаюць.
Сёлета гэта будзе другое павышэнне коштаў на праезд у маршрутных таксовак у Брэсце. Ад 11 лютага ён складаў 3000 рублёў. За 2011 год плата за праезд павышалася чатыры разы.
Фота — brestcity.com