У Брэсце закрыюць найстарэйшы ў горадзе кінатэатр "1 Мая"

Пасля закрыцця кінатэатра "1 Мая" ў будынку размесціцца гарадскі духавы аркестр і, магчыма, захаваецца адзін маленькі кіназал, паведамляе regionby.org.

У апошнія гады кінатэатр перакваліфікавалі ў кінавідэацэнтр. "1 Мая" стаў месцам правядзення тэматычных паказаў і творчых сустрэч аматараў кіно.

Дарэчы, кінатэатр мае багатую гісторыю. У часы Расійскай імперыі ў будынку знаходзілася жаночая гімназія. Затым і "ў польскія часы", і ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі тут дэманстраваліся фільмы.