У Брэсце затрымалі п'янага кіроўцу маршруткі
Падчас праверкі дакументаў даішнікі выявілі, што ў яго ў "пуцявым лісце" няма адзнакі пра медагляд.
Гэта выклікала ў іх падазрэнне, паведамляе auto.onliner.by. Не пашчасціла пасажырам, якімі была перапоўненая "газэль": ім давялося перапыніць паездку. А кіроўцу даішнікі даставілі на медагляд. Там высветлілася, што ў крыві ў мужчыны 0,77 праміле алкаголю.
У ДАІ кажуць, што гэта першы такі выпадак з пачатку года ў Брэсце.