У Брэсцкай крэпасці маладыя вешаюць замкі на дзірках ад куль

У Брэсце найбольш "нагружаны" мост у парку імя 1-га траўня. Але ёсць замкі і ў іншых месцах. Пачалі іх вешаць нават на адрэстаўраваным пасля вайны мосце праз правы рукаў Мухаўца ў Мемарыяле "Брэсцкая крэпасць". Дзіркі ад куль і аскепкаў у жалезных парэнчах рэстаўратары пакінулі, каб захаваць дух часоў вайны.