У Брэсцкай вобласці сёлета звольніліся 16 500 будаўнікоў

Як піша “Вечерний Брест”, на паседжанні прагучала лічба 16,5 тыс. — менавіта столькі чалавек ад пачатку года звольніліся з будаўнічых арганізацый вобласці. Чыноўнікі шукаюць выйсце з сітуацыі, аднак спецыялістаў могуць утрымаць толькі прыстойныя заробкі.