У Брэсцкім раёне мужчына забіў сябе электрычным токам
Цела 60-гадовага мужчыны знайшла яго дачка ў кватэры, дзе жыў памерлы.
Рукі вяскоўца былі абмотаныя двума аголенымі электрычнымі дратамі з вілкай у разетцы. Са словаў дачкі, бацька колькі разоў перанёс інсульт і быў інвалідам першай групы. Ён часта скардзіўся на кепскае самаадчуванне і казаў, што робіцца цяжарам для дачкі.
Загінулы быў электрыкам паводле адукацыі, перадае БелаПАН.