У Брусэлі налётчыкі скралі кантэйнер з 10 кг дыяментаў
Рабаўнікі на двух аўтамабілях прабілі агароджу ў аэрапорце Брусэля і напалі на фургон інкасатарскай кампаніі.
Ім удалося захапіць у інкасатараў кантэйнер з 10 кг дыяментаў. Каштоўны груз меліся даставіць самалётам у Цюрых, адзначае РБК.
Пацярпелых у выніку нападу няма. На працы аэрапорта рабаванне не адбілася. Паліцыя вядзе расследаванне.
Фота — ntv.ru