У Брусэлі прэзэнтуюць кнігу пра Беларусь і Еўрасаюз
Кніга "Беларусь і Еўрапейскі Саюз: ад ізаляцыі да супрацоўніцтва" выйшла ў рамках кансалтынгавага праекта “Беларусь–ЕС”.
Ён ладзіўся пад кіраўніцтвам Фонду Конрада Адэнаўэра. Адным з аўтараў і рэдактараў публікацыі стаў вядомы нямецкі дыпламат Ганс-Георг Вік. Беларускі бок прадстаўлены Аляксандрам Мілінкевічам, эканамістам Аляксандрам Чубрыкам і палітолагам Дзянісам Мельянцовым ды іншымі.
У выданні даецца аналіз сённяшняй дзяржаўнай, эканамічнай, грамадскай і прававой сітуацыі. На падставе гэтага аналізу можна распрацаваць рэформы, неабходныя для таго, каб зрабіць краіну і яе структуры сумяшчальнымі з ЕС.
Прэзентацыя адбудзецца 10 лістапада. Пасля размовы з аўтарамі адбудзецца дыскусія пра сучаснае становішча ў адносінах паміж Беларуссю і ЕС.
Друкаваная версія публікацыі выйшла на англійскай і рускай мовах. Кніга таксама даступная ў электронным фармаце pdf на сайце Фонду Конрада Адэнаўэра на трох мовах:
— па-руску