У Бруселі распрацоўваюць новую палітыку ЕС у дачыненні да Беларусі
Пра гэта паведаміў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Філіп Качмарак.
Днямі ён у Еўрапарламенце сустракаўся з былым палітзняволеным Аляксандрам Атрошчанкавым і кіраўніком Асамблеі НДА Сяргеем Мацкевічам. У ёй таксама ўдзельнічаў польскі еўрадэпутат Марэк Мігальскі. Гаворка ішла пра сітуацыю з сітуацыяй з беларускімі палітзняволенымі.
Філіп Качмарак зазначыў, што да Еўрасаюза прыходзіць разуменне неэфектыўнасці сённяшняй палітыкі ў дачыненні да Беларусі. Таму ідзе распрацоўка новай палітыкі і стратэгіі.
БелаПАН нагадвае, што 10-13 снежня ў Страсбургу адкрываецца чарговая сесія Еўрапарламента, на якой магчымы разгляд беларускага пытання.
Фота — bymedia.net