У Бундэстагу могуць абмеркаваць эмбарга на беларускія нафтапрадукты

Адказваючы у фракцыі ХДС за знешнюю палітыку, ён патрабуе ўвядзення эмбарга на імпарт беларускіх нафтапрадуктаў і лічыць, што гэты захад можа падтрымаць беларускую апазіцыю і пахіснуць асновы рэжыму, паведамляе Spiegel-Online.
 
"У ЕС дастаткова сіл, каб расхістаць такую сістэму, як беларуская", — заявіў Місфельдэр выданню. Аднак для гэтага важны адзіны падыход краін ЕС да Беларусі.

Акрамя таго, неабходна больш цеснае супрацоўніцтва па дадзеным пытанні з ЗША і Расіяй. Масква не можа ігнараваць сітуацыю ў суседняй краіне, лічыць палітык: "Крэмль не жадае з'яўлення ля ўласных дзвярэй другой Паўночнай Карэі".

Фота: mazut-toplivo.ru