У Бярозаўскім раёне электрычка "Брэст—Мінск" сышла з рэек
Прычынай стала яе сутыкненне з трактарам.
Як паведамляе БЕЛТА, трактарыст загінуў на месцы, у электрычцы пацярпелых няма.
Здарэнне адбылася сёння каля 14.35 на чыгуначным пераездзе аўтадарогі Стоўбцы-Івацэвічы-Кобрын. 48-гадовы трактарыст праігнараваў забараняльны сігнал і выехаў на пераезд.
Пры аварыя счэпку трактара МТЗ-82 з прычэпам разарвала. Трактар адкінула, а прычэп электрычка працягнула яшчэ каля 500 метраў, пасля чаго сышла з рэек. Рух цягнікоў на гэтым участку быў прыпынены прыкладна на 1 гадзіну.