У быхаўскія аграсядзібы можна трапіць толькі па папярэднім запісе

Гаспадары мясцовых аграсядзіб распрацавалі спецыяльны "зялёны маршрут". Дзякуючы яму за тыдзень госці могуць наведаць усе домікі з нацыянальным каларытам, паведамляе сайт магілёўскага аблвыканкама. Каб павялічыць колькасць аграсядзіб, створана грамадская рада па развіцці агратурызму. Уладальнікі сядзіб прыйшлі да высновы, што прасцей не канкураваць, а трымацца разам. Дзеля ўнікальнасці кожнай аграсядзібы турысты застаюцца ў раёне на больш працяглы тэрмін. Агулам у рэгіёне дзейнічае каля 20 аграсядзіб. Усе яны прапаноўваюць такі адпачынак, як паляванне, рыбалка, паход у лес у грыбы і ягады. Распрацоўваюцца маршруты для прагулкі пешшу, на ровары і на лодках.