У Чарнобыльскай зоне ледзьве не "закапалі" чвэрць мільёна долараў

У цэнтры скандалу апынулася Рэспубліканскае спецыялізаванае ўнітарнае прадпрыемства "Палессе", якое займаецца пахаваннем падворкаў на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях і дэзактывацыяй будынкаў, знос якіх немэтазгодны. Галоўнае упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС высветліла, што кошт запланаваных працаў па Веткаўскім раёне быў завышаны на 2,2 млрд рублёў (каля 260 тысяч долараў).

Як паведамляе "Ежедневник", цяпер праводзіцца праверка з мэтай высвятлення, ці гэта быў адзіны выпадак, ці працавала сістэма.

Фота — bymedia.net